Краязнаўца Ігар Лапеха арганізуе цыкл лекцый, удзельнікі якіх змогуць больш глыбока зразумець праблемы рэканструкцыі Старога замка ў Гродне. Ён даслаў у рэдакцыю Hrodna.life запрашэнне — чытайце ніжэй.
Вокол рэстаўрацыі комплекса Старога замка ў Гродне складваецца сітуацыя, якая мяне бянтэжыць і абурае. Апаненты ў справе замка не дыскутуюць паміж сабой, не імкнуцца доказна абгрунтаваць сваю пазіцыю, а стараюцца толькі праз сродкі масавай інфармацыі эмацыянальна ўздзейнічаць на грамадскую думку.
З аднаго боку ўкідваецца нейкая тэза, а абгрунтаванне толькі адно — мы гуру, валодаем нейкімі вядомымі толькі нам крыніцамі і толькі мы іх умеем чытать. Другі бок — толькі мы спецыялісты ў гэтай тэме, працуем над ёй ужо 30 год, аб’ём інфармацыі настолькі велізарны, што асэнсаваць простаму абывацелю немажліва, таму не губляйце час, верце нам, займайцеся сваімі справамі і не суйце нос туды, дзе вы не прафесіянал.
Не хапае нейкай трэцяй пазіцыі. Я паспрабую праз серыю лекцый хоць неяк прыблізіцца да нейкай аб’ектыўнасці.
Гэтыя матэрыялы для тых, хто сапраўды хоча сам разабрацца, што ж адбываецца зараз са Старым замкам, а не для тых, хто ўжо сфармаваў сваё меркаванне, таму што регулярна праглядае гродзенскія блогі. Гэтыя нататкі не аб’ектыўныя, гэта асабісты позік аматара, які больш чым трэба паглыбіўся ў тэму. Яны цікавыя не столькі маімі высновамі, колькі алгарытмам, шляхам, якім я да іх прыйшоў.
Звернемся да першакрыніц. Аб’ём інфармацыі сапраўды вялікі. У ім часам можна пагубіцца. Таму абавязкова неабходна дзяліць інфармацыю паводле нейкай абранай сістэмы. За адзін вечар гэтыя нататкі цяжка ўспрыняць, таму гэта ўсё разбіта на некалькі аб’ёмаў інфармацыі, на некалькі вечароў.
Тэма першай лекцыі: «Рэканструкцыя Старога замка Гродна на часы Вітаўта (15 ст.)»
Час: пятніца, 13 сакавіка, 18.00
Месца: экспазіцыя «Брамы гарадзенскія», вул. Тэльмана, 4
Памяшканне зможа ўмясціць 20 чалавек, уваходны білет каштуе 4 рублі
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…