Краязнаўца Ігар Лапеха арганізуе цыкл лекцый, удзельнікі якіх змогуць больш глыбока зразумець праблемы рэканструкцыі Старога замка ў Гродне. Ён даслаў у рэдакцыю Hrodna.life запрашэнне — чытайце ніжэй.

Вокол рэстаўрацыі комплекса Старога замка ў Гродне складваецца сітуацыя, якая мяне бянтэжыць і абурае. Апаненты ў справе замка не дыскутуюць паміж сабой, не імкнуцца доказна абгрунтаваць сваю пазіцыю, а стараюцца толькі праз сродкі масавай інфармацыі эмацыянальна ўздзейнічаць на грамадскую думку.

З аднаго боку ўкідваецца нейкая тэза, а абгрунтаванне толькі адно — мы гуру, валодаем нейкімі вядомымі толькі нам крыніцамі і толькі мы іх умеем чытать. Другі бок — толькі мы спецыялісты ў гэтай тэме, працуем над ёй ужо 30 год, аб’ём інфармацыі настолькі велізарны, што асэнсаваць простаму абывацелю немажліва, таму не губляйце час, верце нам, займайцеся сваімі справамі і не суйце нос туды, дзе вы не прафесіянал.

Не хапае нейкай трэцяй пазіцыі. Я паспрабую праз серыю лекцый хоць неяк прыблізіцца да нейкай аб’ектыўнасці.

Для каго гэта?

Гэтыя матэрыялы для тых, хто сапраўды хоча сам разабрацца, што ж адбываецца зараз са Старым замкам, а не для тых, хто ўжо сфармаваў сваё меркаванне, таму што регулярна праглядае гродзенскія блогі. Гэтыя нататкі не аб’ектыўныя, гэта асабісты позік аматара, які больш чым трэба паглыбіўся ў тэму. Яны цікавыя не столькі маімі высновамі, колькі алгарытмам, шляхам, якім я да іх прыйшоў.

Чаму цэлы цыкл, а не адна змястоўная лекцыя?

Звернемся да першакрыніц. Аб’ём інфармацыі сапраўды вялікі. У ім часам можна пагубіцца. Таму абавязкова неабходна дзяліць інфармацыю паводле нейкай абранай сістэмы. За адзін вечар гэтыя нататкі цяжка ўспрыняць, таму гэта ўсё разбіта на некалькі аб’ёмаў інфармацыі, на некалькі вечароў.

Дзе і калі гэта будзе?

Тэма першай лекцыі: «Рэканструкцыя Старога замка Гродна на часы Вітаўта (15 ст.)»

Час: пятніца, 13 сакавіка, 18.00

Месца: экспазіцыя «Брамы гарадзенскія», вул. Тэльмана, 4

Памяшканне зможа ўмясціць 20 чалавек, уваходны білет каштуе 4 рублі

youtu.be/aSY9Kjb4knE


Чытайце таксама:

«Нічога кашмарнага я не бачу». Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі пра рэканструкцыю Старога замка ў Гродне

На eBay выставілі інвентар Старога замка 17 ст. Але гэта можа быць фэйк

Прыбіральні ў каралеўскіх пакоях не будзе: польскіх спецыялістаў азнаёмілі з ходам рэканструкцыі Старога замка