После установки в рояле играла песня Стаса Михайлова, но после её поменяли
Старшыня гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой 11 сакавіка ў час прыёму жыхароў горада распавёў, як у парку Жылібера з’явіўся скандальны раяль і чаму яго прыбралі.
Мечыславу Гою задалі пытанне: хто дае дазвол на ўстаноўку малых архітэктурных формаў у гістарычным цэнтры Гродна і хто вылучае на гэта сродкі.
«У гродзенцаў пра раяль розныя меркаванні, — распавядае Мечыслаў Гой. — Калі яго прыбралі, нам паступіла шмат зваротаў - чаму мы гэта зрабілі. Прыйшлося апраўдвацца, што ён быў устаноўлены да Дня закаханых. Гэта невялікая фотазона, чаму б і не? Што тычыцца фінансавага складніка, дык гэта падарунак ад смеццесартавальнага завода. Там дырэктар [Вячаслаў Андрэеўскі - рэд.] - ідэйны чалавек».
Раяль на смеццесартавальны завод перадалі жыхары горада. Дырэктару прадпрыемства ён так спадабаўся, што ён вырашыў усталяваць яго ў цэнтры горада.
«Раяль мадэрнізавалі, абшылі штучнай травой, дадалі музыку і ўсталявалі ў парку Жылібера. Некаторы час ён цешыў ці не цешыў вока — каму як. Але магу сказаць, што фінансавы складнік для бюджэту горада — нулявы. Калі захацела частка нашых гараджан, каб гэты раяль прыбралі з парку, мы гэта зрабілі. Але трэба разумець, што гэта быў падарунак да свята».
Зараз раяль знаходзіцца на адным з прадпрыемстваў САГ. На прадпрыемстве вырашаць, што з ім будзе ў будучыні. Магчыма, інструмент усталююць каля адной са школ горада.
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…