11 сакавіка стала вядома, што ў гродзенкі пацвердзілі каранавірус. Гэта першы выпадак хваробы ў Гродне. Пацыентка прайшла праз пункт пропуску Прывалка, распавяла афіцыйны прадстаўнік Гродзенскай памежнай групы Надзея Масевіч.
Усе кантакты першага ўзроўню выяўленыя і ўзятыя пад назіранне. Супрацоўнікі памежнай службы, якія здзяйснялі афармленне, таксама будуць змешчаны пад санітарна-каранцінны кантроль.
62-гадовая жанчына прыбыла з Італіі ў Гродна ноччу з панядзелка на аўторак. Яна сама звярнулася па медыцынскую дапамогу з улікам неспрыяльнай сітуацыі ў Італіі. У аўторак днём была дастаўлена брыгадай «хуткай» і шпіталізавана ў абласную інфекцыйную бальніцу.