Навіны

Шыльды з раскладам вяртаюцца на прыпынкі Гродна

Нядаўна на прыпынках, дзе ёсць электроннае табло, пачалі прыбіраць звычайную металічную шыльду з раскладам. Гэта было зроблена для эксперыменту паводле рашэння гарвыканкама. Многія людзі скардзіліся на такое новаўвядзенне — нельга паглядзець расклад на будучыню, а прыезджыя могуць не разабрацца ў электронным табло. Цяпер таблічкі вяртаюцца. Напрыклад, яны вярнуліся на прыпынкі «плошча Савецкая» і «вуліца Гарнавых».

На прадпрыемстве «Аператар пасажырскіх перавозак» распавядалі, што вывучаюць рэакцыю грамадзян на новаўвядзенне. Тады было каля 15 зваротаў з просьбай вярнуць стары расклад. Расклад планавалі замяніць на больш эстэтычны, каваны.

У лютым рэдакцыя Hrodna.life запускала на petitions.by зварот у Гродзенскі гарвыканкам з просьбай зрабіць табліцы раскладу руху на прыпынках зручнымі. Мы прапаноўвалі перапрацаваць расклад і падаваць яго ў такой форме, як гэта робіцца ў Мінску, ці ў многіх гарадах Польшчы. Мы апублікуем афіцыйны адказ, як толькі яго атрымаем.


Чытайце таксама:

Сделать расписание удобным: в Гродно создали петицию против непонятных таблиц на остановках

С некоторых остановок в Гродно исчезло расписание. Что происходит?


Электронны расклад на некаторых прыпынках з’явіўся больш за год таму. Пакуль у Гродне ёсць дзесяць прыпынкаў з электронным табло. Звычайны расклад здымалі не на ўсіх: напрыклад, на прыпынку «Плошча Савецкая» знялі, а на прыпынку «Аўтавакзал» не здымалі, таму што прыезджым зручней стары расклад, не ўсе разбіраюцца ў электронным.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025