Нядаўна на прыпынках, дзе ёсць электроннае табло, пачалі прыбіраць звычайную металічную шыльду з раскладам. Гэта было зроблена для эксперыменту паводле рашэння гарвыканкама. Многія людзі скардзіліся на такое новаўвядзенне — нельга паглядзець расклад на будучыню, а прыезджыя могуць не разабрацца ў электронным табло. Цяпер таблічкі вяртаюцца. Напрыклад, яны вярнуліся на прыпынкі «плошча Савецкая» і «вуліца Гарнавых».
На прадпрыемстве «Аператар пасажырскіх перавозак» распавядалі, што вывучаюць рэакцыю грамадзян на новаўвядзенне. Тады было каля 15 зваротаў з просьбай вярнуць стары расклад. Расклад планавалі замяніць на больш эстэтычны, каваны.
У лютым рэдакцыя Hrodna.life запускала на petitions.by зварот у Гродзенскі гарвыканкам з просьбай зрабіць табліцы раскладу руху на прыпынках зручнымі. Мы прапаноўвалі перапрацаваць расклад і падаваць яго ў такой форме, як гэта робіцца ў Мінску, ці ў многіх гарадах Польшчы. Мы апублікуем афіцыйны адказ, як толькі яго атрымаем.
Чытайце таксама:
Сделать расписание удобным: в Гродно создали петицию против непонятных таблиц на остановках
С некоторых остановок в Гродно исчезло расписание. Что происходит?
Электронны расклад на некаторых прыпынках з’явіўся больш за год таму. Пакуль у Гродне ёсць дзесяць прыпынкаў з электронным табло. Звычайны расклад здымалі не на ўсіх: напрыклад, на прыпынку «Плошча Савецкая» знялі, а на прыпынку «Аўтавакзал» не здымалі, таму што прыезджым зручней стары расклад, не ўсе разбіраюцца ў электронным.