Нягледзячы на тое, што жанчын у Беларусі больш, чым мужчын, жанчыны-прадпрымальніцы складаюць усяго толькі 30% ад усёй бізнес-супольнасці. У даследаванні, праведзеным Міжнароднай фінансавай карпарацыяй (IFC) і Цэнтрам Эканамічных Даследаванняў BEROC у 2019 годзе, гаворыцца, што адна з прычын, чаму жанчыны не пачынаюць уласны бізнэс — няўпэўненасць ва ўласных здольнасцях.
За пяць гадоў ProWomen By правялі больш за 200 мерапрыемстваў, на якіх далі жанчынам практычныя інструменты для запуску і развіцця свайго бізнесу. У гэтым годзе, дзякуючы падтрымцы Амбасады Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве, супольнасць для падтрымкі жанчын-прадпрымальнікаў пачынае працаваць у абласных цэнтрах.
Калі ў цябе ёсць лідэрскі патэнцыял, ты хочаш падтрымаць у сваім горадзе пачаткоўцаў-прадпрымальніц, дапамагчы жанчынам, вядучым актыўную прафесійную жыццё, стаць экспертками — падавай заяўку ў «Праграму Амбасадорак» ад ProWomen By. Запоўніць анкету можна да 15 сакавіка 2020 года.
Звярні ўвагу, што Амбасадор — гэта валанцёр, які будзе арганізоўваць бясплатныя мерапрыемствы ад імя ProWomen By: воркшопы, лекцыі, майстар-класы і трэнінгі для падтрымкі і натхнення жанчын-прадпрымальніц.
Бонусы для Амбасадорак ProWomen By:
Калі табе блізкія каштоўнасці ProWomen By і ты хочаш стварыць супольнасць для наладжвання бізнес-сувязяў, развіцця жаночага прадпрымальніцтва ў сваім горадзе — пакідай заяўку! Дэдлайн 15 сакавіка. Усе падрабязнасці аб умовах і магчымасцях «Праграмы Амбасадорак» можна даведацца тут.
У канцы сакавіка пройдзе першая сустрэча-знаёмства з Амбасадоркамі ў Мінску.
Праект «Праграма Амбасадор» рэалізуецца пры падтрымцы Пасольства Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве. Арганізацыйны партнёр праекта — Бізнес-школа ІПМ.
ProWomen By — некамерцыйная арганізацыя, створаная для падтрымкі жаночага прадпрымальніцтва ў Беларусі. Чаму жаночаму бізнэсу патрэбна падтрымка і аб прынцыпах, якіх мы прытрымліваемся ў сваёй працы, чытай на сайце — цісні сюды.
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…