Сёння па пачатку таргоў у Мінску долар вырас адразу на 0,0829 (+3,70%) да 2,3225 беларускага. Гэта чарговы рэкорд. Ранейшы быў 2,2396, піша n*.by.

Еўра вырас на 13 капеек (+0,1341, 5,33%) да 2,6519 беларускага. Гэта таксама абсалютны рэкорд (ранейшы быў 2,5580 у красавіку 2019 года).

Расійскі рубель падае адразу на 13 капеек (-0,1365, або 4%) да 3,1850 за 100 адзінак.

Расійскі рубель сёння моцна таннее на фоне падзення цэн на нафту.

Таргі працягваюцца.