Навіны

Італія ўводзіць беспрэцэдэнтныя меры, каб спыніць эпідэмію каранавіруса

Лік памерлых ад каранавіруса ў Італіі ў суботу дасягнуў 233, колькасць заражаных людзей вырасла за апошні дзень больш як на 1200 чалавек. Гэта вымусіла італьянскі ўрад запланаваць беспрэцэдэнтныя меры, каб спыніць эпідэмію, піша n*.by.

Чакаецца, што раніцай 8 сакавіка італьянскі ўрад выдасць дэкрэт, згодна з якім спыняецца ўезд і выезд з цэлага рэгіёна Ламбардыя, з цэнтрам у Мілане. А таксама з 11 правінцый іншых рэгіёнаў, у тым ліку Венецыі, Пармы, Падуі, Рыміні, Пэзара, Модэна ды іншых, паведамляе агенцтва Ansa.

Гэта азначае, што тыя, хто знаходзіцца ў дадзеных правінцыях, не змогуць іх пакінуць да 4 красавіка.

Акрамя таго, уводзіцца забарона на любыя публічныя мерапрыемствы. Забараняецца правядзенне вяселляў і пахаванняў, забараняецца праца дамоў культуры, музеяў, басейнаў, спартзалаў, курортаў. Крамы будуць адкрытыя толькі ў працоўныя дні. Установы грамадскага харчавання будуць адкрытыя толькі пры ўмове, калі могуць забяспечыць адлегласць паміж наведнікамі не меншую, чым 1 метр. Спартовыя матчы могуць адбывацца толькі за закрытымі дзвярыма. Здаецца, каб здарылася і чума, Італія не наважыцца спыніць святое — футбольны чэмпіянат.

Да 31 мая спыненая праца судоў.

На ўсёй тэрыторыі Італіі людзям рэкамендавана не пакідаць дамоў без патрэбы.

Цяжка сказаць, ці ўдасца Італіі спыніць распаўсюд эпідэміі цяпер, калі яе носьбіты зарэгістраваныя ўжо ва ўсіх рэгіёнах краіны. Смяротнасць ад Covid-19 у Італіі перавышае 4%.

Нічога падобнага за апошнія дзесяцігоддзі ў Еўропе не здаралася.

Можна чакаць, што далейшы распаўсюд каранавіруса прывядзе да падзення эканомікі і непрадказальных фінансавых наступстваў.

Камісар па барацьбе з каранавірусам Грамадзянскай абароны Італіі, які стаў адной з самых медыйных постацяў краіны за апошнія тыдні, 7 сакавіка заклікаў італьянцаў часова змяніць лад жыцця, каб стрымаць эпідэмію.

У той жа час італьянская асацыяцыя рэаніматолагаў і анэстэзіёлагаў прапанавала выпрацаваць дакладную градацыю прыярытэтаў допуску пацыентаў у шпіталі і ў аддзяленні рэанімацыі. Гэтая прапанова з 15 пунктаў зробленая на выпадак, калі магчымасці італьянскіх устаноў аховы здароўя будуць вычарпаныя, піша партал La Repubblica. Прапануецца ўвесці правілы надзвычайнай сітуацыі, якія б аддавалі перавагу пацыентам 1) з большай імавернасцю выжывання і 2) з даўжэйшай патэнцыйнай працягласцю ўратаванага жыцця. Застаецца спадзявацца, што Італіі ды іншым еўрапейскім краінам усё ж не давядзецца сутыкнуцца з такой гранічнай сітуацыяй.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У стогадовым доме на Горкага адкрылі «інстаграмную» кавярню

Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…

21 красавіка 2025

Прадаецца «Гарадзенская кавярня» на Маркса. Уладальнікі пераязджаюць

Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…

21 красавіка 2025

На гродзенскіх пляжах ўсталююць відэакамеры. Што яшчэ новага рыхтуюць да пляжнага сезону?

Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…

18 красавіка 2025

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025