У Міжнародны жаночы дзень, 8 сакавіка, больш за 150 жанчын атрымалі кветкі пры перасячэнні беларускай мяжы. Так па традыцыі віншуюць беларусак і турыстак гродзенскія мытнікі.

Акцыя прайшла на межах з Еўразвязам і Еўразійскім эканамічным саюзам. Кветкі дарылі жанчынам на пунктах пропуску Брузгі, Прывалка, Бераставіца, Каменны Лог і Катлоўка.

Не засталіся без увагі і супрацоўніцы Гродзенскай рэгіянальнай мытні, якія 8 вышлі на службу. Такіх было больш 100. Яны таксама атрымалі ад калег-мужчынаў кветкі і віншаванні.

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact info@hrodna.life