Гарадскі пікнік Vulitsa Ezha ў трэці раз пройдзе ў Гродне. На фестывалі чакаюць фудкорт з 60 стравамі, музычная праграма і забавы. Акрамя мясцовых устаноў, на пікнік ў Гродна прыедуць вядомыя менскія.
Гарадскі пікнік адбудзецца 23 — 24 траўня ў ЦСК «Нёман».
У праграме:
- больш за 60 страваў,
- музыка,
- кулінарная школа;
- чылаўт-зона з барамі і кальянамі;
- маркет з дызайнерскімі рэчамі;
- бьюці корнер;
- вялікая дзіцячая зона ад «Мамзлёт»;
- прэмія Ezha Awards.
Квіткі на Vulitsa Ezha 2020 з’явяцца ў продажы ў бліжэйшы час. Шукайце праграму і ўсе падрабязнасці на сайце і ў сацсетках: Instagram, Facebook, VK.