Святочны тралейбус з аніматарамі і фотазонай будзе курсіраваць па Гродне ў нядзелю 8 сакавіка.
Праезд у такім тралейбусе будзе платны – 5 рублёў. У салоне пасажыраў будуць чакаць святочная праграма, фотазона і аніматары. Тралейбус будзе адкрываць дзверы на кожным прыпынку па шляху.
Тралейбус-romantic пачне рух з упраўлення ў 12.40 і пройдзе па-маршруце:
Тралейбуснае ўпраўленне – Савецкая плошча – Стары мост – вул. Савецкіх пагранічнікаў – Новы мост – вул. БЛК – вул. Дубко – вул. Дзяржынскага – Аўтавакзал – Тралейбуснае ўпраўленне
У 14:10 ён выйдзе зноў і пойдзе па іншым маршруце:
Тралейбуснае ўпраўленне – Савецкая плошча – Стары мост – вул. Янкі Купалы – вул. Кляцкова – Хімвалакно – Трыніці – вул. Янкі Купалы – Стары мост – Савецкая плошча – Аўтавакзал – Тралейбуснае ўпраўленне


