У Гродне выступіць акустычны праект Neuro Dubel і фэнтэзі-рок Кацярыны Ваданосавай

Праз тыдзень — 14 і 15 сакавіка — у Гродне два дні запар пройдуць канцэрты цікавых беларускіх выканаўцаў. У суботу ўпершыню ў Гродне выступіць гурт, які запачаткаваў Аляксандр Кулінковіч як акустычны праект Neuro Dubel, у нядзелю гродзенцы пачуюць фэнтэзі-рок ад «Kaciaryna Vadanosava & Fantasy Orchestra».

14-га сакавіка ў Гродне ўпершыню выступіць праект лідара культавага рок-гурта Neuro Dubel Аляксандра Кулінковіча. У канцэрце прымуць удзел музыкі, з якімі выступаў Аляксандр, на вакале будзе Юрый Навумаў.

У праграме вялікага канцэрту прэзентацыя альбома «Нездаровы лад жыцця» (на якім у тым ліку ёсць 2 песні, якія выконвае Кулінковіч), а таксама найлепшыя хіты Neuro Dubel.

Група «Веласіпедыстаў» створана ў 2016 годзе як акустычны праект гурта «Neuro Dubel». Асноўны націск робіцца на песні ліхіх 90-ых гадоў, якія прыхільнікі Neuro Dubel не чулі даўно ці ўвогуле ніколі, і ўжо дакладна не ў жывым варыянце.

15-га сакавіка ў Гродна абудзецца вялікая прэзентацыя новага альбому «Стрэчанне» адной з самых містычных айчынных вакалістак Кацярыны Ваданосавай. Рыхтуецца адмысловая праграма, дзе таксама прагучаць і найлепшыя творы з папярэдніх гадоў.

«Kaciaryna Vadanosava & Fantasy Orchestra» — калектыў з адметным інструментальным складам, які ў сваёй творчасці абапіраецца як на «залаты век» рок-н-рола, арт- ды прагрэсіў-рок, так і на здабыткі народнай музычнай культуры ды еўрапейскай музыкі эпохі сярэднявечча, рэнесанса ды барока. На гэтым субстраце вырастае музыка, якую некаторыя акрэсліваюць як «менестрэль-рок», альбо «фэнтэзі-рок».
Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025