Нечакана: у Гродне ровараў больш, чым аўтамабіляў. Як ездзяць гродзенцы і чаму

У канцы 2019 года было завершана вялікае даследаванне развіцця веларуху ў гарадах Беларусі. Па выніках апытанняў выявілася, што Гродна — адзіны з абследаваных гарадоў, у якім колькасць ровараў перавышае колькасць аўтамабіляў (144 тысячы).

У Гродне налічылі прыкладна 132 тысячы дарослых ровараў (± 30 тысяч ровараў) і прыкладна 38 тысяч дзіцячых або падлеткавых. Такім чынам, асабісты ровар ёсць прыкладна ў 33% гродзенцаў (гэта менш, чым у Мінску і Брэсце).

Паводле апытання, 41% гродзенцаў ездзяць на ровары раз на месяц і часцей. У халодную пару года раз на тыдзень і часцей ездзяць каля 3% гродзенцаў.

Сярэдняя дыстанцыя ад дома да працы і назад у Гродна складае каля 15 км (гэта прыкладна на 3 км менш, чым у жыхароў іншых даследаваных буйных гарадоў - Мінска, Гомеля і Брэста). Пры гэтым у сярэднім тыповы гродзенскі веласіпедыст праязджае прыкладна 13,5 км.

Карыстацца роварам для паездак на працу або вучобу гродзенцам перашкаджае адсутнасць душа на працы, меркаванне, што ёсць больш камфортны спосаб дабрацца, складаныя бардзюры і недахоп веласцежак. Тыя, хто ездзіць на веласіпедзе пастаянна, больш за ўсё скардзяцца на адсутнасць выдзеленых веласцежак (44%) і паніжаных бардзюраў (49%). Гэта сур’ёзныя ўплывае на бяспеку паездак.

У апытанні гродзенцы часцей, чым жыхары іншых гарадоў адзначалі, што веларух у горадзе не развіваецца. У Гродне, як аказалася, самы маленькі рынак ровараў і велаабслугоўвання сярод даследаваных гарадоў. Больш за палову гараджан перакананыя, што развіццё веларуху прывяло б да паляпшэння транспартнай сітуацыі і развіццю турызму. 82% гродзенцаў падтрымліваюць з’яўленне масавага гарадскога велапракату, а 18% гатовыя карыстацца такім пракатам рэгулярна.

Чытайце таксама: Велагараж, веламаячкі і велапаркоўка з’явіліся ў Гродне пры падтрымцы Еўрасаюза

Даследаванне праводзіў даследчы цэнтр SATIO на замову ўстановы «Цэнтр экалагічных рашэннняў» і грамадскага аб’яднання «Мінскае веласіпеднае таварыства» ў рамках праекта «Гарадскі веларух у Беларусі» пры фінансаванні Еўрапейскага саюза.


У Гродне прынялі Канцэпцыю развіцця веларуху да 2030 г.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025