Навіны

Сямашка адкрывае свой новы «Палац» у цэнтры Гродна

Гандлёвы цэнтр «Палац» бізнесмэна Станіслава Сямашкі адкрыецца 14 сакавіка на Калючынскай. Гэта другі аб’ект, які Сямашка запускае ў цэнтры Гродна за апошнія два гады.

Новы будынак узвялі з нуля. Ён з’явіўся на пустцы насупраць турмы, побач з месцам, дзе ў савецкія гады стаяў падобны будынак. Зямлю пад будаўніцтва бізнесмэн купіў за 255 тысяч долараў у канцы 2018 года. Пасля доўгіх абмеркаванняў яму ўзгаднілі праект. Будынак пабудавалі хутка — працы ішлі з траўня да лютага.

Будынак на Калючынскай, 21 у савецкія гады. Побач з гэтым месцам Сямашка ў 2019 годзе пачаў будаваць новы аб'ект. Вонкава ён павінен быў нагадваць старую пабудовуmore
Фота да пачатку будаўніцтва. Тэрыторыя, дзе ў будучыні з'явіцца новы аб'ект Сямашкі. Злева будынак, які бізнесмэн аднавіў у 2018 годзеmore
Новы будынак на Калючынскай, які Сямашка пабудаваў за паўгода

На цокальным паверсе новага гандлёвага цэнтра будуць працаваць аб’екты грамадскага харчавання: сушы-бар «Сушы-Вок», бар «CRAFT» і бар-рэстаран «Paradise». На першым — крамы і кафэ-пякарня. На другім паверсе таксама адкрыюцца гандлёвыя кропкі, на трэцім размесцяцца паслугі.
У канцы 2019 года стала вядома, што Сямашка купіў дом купца Мураўёва, які знаходзіцца ў непасрэдным суседстве двух іншых яго аб’ектаў. Цяпер распрацоўваецца праект рэканструкцыі будынка.


Чытайце таксама: Дом купца Муравьева опять готовят к реконструкции

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025