У гэтым сезоне Скідзельскі лясгас на два тыдні раней, чым у мінулым, пачаў нарыхтоўку бярозавіку. Прычына таму — цёплае надвор’е, паведамляе rgazeta.by.

Падсочваць дрэвы сталі з пачатку сакавіка. З 4-га стартаваў продаж. У 2019-м рэалізавалі 117 тон прадукту. З гэтага аб’ёму 85 тон — Гродзенскаму кансервавага завода, 32 — насельніцтву.

Спадзяюцца, што ў гэтым годзе бярозавы сок будзе карыстацца попытам, як і ў мінулым. Набыць яго можна ў Скідзельскім, Парэцкім, Лунненскім і Берштаўскім лясніцтвах з 8.00 да 19.00. Літр, як і ў мінулым годзе, будзе каштаваць 20 капеек. У лясгасе нагадваюць, што продаж ажыццяўляецца ў тару пакупніка.