Раніцай 2 сакавіка ў цэнтры Гродна ўтварыліся вялікія заторы з-за закрыцця вуліцы Вялікай Траецкай і двух аварый каля Старога моста.
У двух ДТЗ ля Старога моста сутыкнуліся 8 аўто. Першая аварыя адбылася на скрыжаванні вуліц Гарнавых і Гагарына. У напрамку плошчы Савецкай сутыкнуліся 4 аўтамабілі: тры ў адным кірунку, адзін – на сустрэчным кірунку. Другая аварыя адбылася крыху ніжэй, у бок кальца на філармоніі.
У сувязі з перакрыццем Вялікай Траецкай змяніліся маршруты грамадскага транспарту. Тралейбусы №2, №3, №6, №7, №9, №11, №15, №18, №19 едуць у аб’езд па вуліцах Паповіча, пр-т Касманаўтаў, Фарты, Гарнавых – у залежнасці ад маршруту.
Інакш едуць маршруткі №25 і №35.




