У Гродне ўжо два тыдні працуе пончыкавая «Сытый Мишка». Гэта невялікі павільён каля паліклінікі № 5 на Шчорса. Са свежай выпечкай можна выпіць кубак гарбаты або кавы. У планах — пашырэнне і арганізацыя дастаўкі.

— Рабяты працуюць толькі два тыдні, таму яшчэ не паспелі ажыццявіць усё задуманае, але ўжо нарабілі сотні смачных пончыкаў з рознымі начынкамі. Пончыкі кругленькія і пульхныя, што добра — без шкодных «Е» і кансервантаў. Мы раскалупалі пончык — ён рэальна складаецца з мноства дзірачак. Цікава. Начыння не мала і не шмат, мне ў самы раз, — піша наша чытачка Кацярына Забеліна.

У пончыкавай не выкарыстоўваюць паўфабрыкаты або замарозку. Самі робяць цеста і пякуць. Каб дамагчыся лёгкай паветранай кансінтэнцыі тэсту, паспрабавалі некалькі дзясяткаў рэцэптаў. Магчыма, у хуткім часе можна будзе пакаштаваць пончыкі з незвычайнымі смакамі: салёная карамель, з журавінамі, чука-салата.

Фота: www.instagram.com/art.zabelina
Фота: www.instagram.com/art.zabelina
Донат каштуе 1.30, берлінер — 1.60. Тры пампушкі можна купіць за 1.20. Кава каштуе 3 рубля, латэ — 3.50, гарбата — 2. «Калі ўвечары пончыкі засталіся, іх выкідваюць. Хоць было б прыкольна іх раздаваць бясплатна», — піша Кацярына.

Павільён маленькі, але функцыянальны. Са з’яўленнем пончыкавай прыпынак таксама добраўпарадкавалі. У планах ва ўладальнікаў адкрыць фудтрак ў цэнтры горада і некалькі новых кропак, а таксама арганізаваць дастаўку па горадзе.

— Думаю, што хутка «Сытый Мишка» стане імем намінальным ў Гродне, а, можа быць, і з’явіцца той самы пончык з унікальным смакам, дзеля якога да нас пацягнуцца ў гастратуры турысты! Як шакоціс ў Літве ці пернік у Торуні і Туле! — піша Кацярына.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life