Пасля доўгага прастою будынак на Гараднічанскай, 23 зноў адкрыецца для гараджан. Яго плануюць выкарыстоўваць пад офісы і кафэ на першым паверсе. Каб захаваць аўтэнтычную частку будынка, уласніку давялося прайсці шэраг сур’ёзных працэдур і ўзгадненняў.
Дом № 23 па Гараднічанскай быў пабудаваны ў стылі эклектыкі ў 1890 годзе. Паводле некаторых дадзеных, ён складаецца з дзвюх злучаных пабудоў. У 1930-х гадах дом належаў сям'і Аўгусевіч, якая здавала там кватэры. У 1944 г. у будынку размяшчаўся хоспіс пры Фарным касцёле, у 50-я — дом інвалідаў, а пасля паліклініка Гродзенскага раёна.
Чытайце таксама: «За это никто не хотел браться». На Городничанской восстанавливают старинные балконы
Браты Скок купілі будынак у 2010 годзе, але прыступілі да рэканструкцыі толькі ў 2018 годзе. Уласнікі ставілі для сябе задачу цалкам захаваць пабудову і паказаць яе аўтэнтычнасць.
У асабняку пасля рэстаўрацыі захавалася арыгінальная лесвіца, старая плітка і карнізы. Адноўлены арыгінальныя балконы. Не змяніўся і фасад будынка з ляпнінай. Навуковым кіраўніком рэстаўрацыі аб’екта быў Раман Забела. Дызайнам інтэр'еру займалася Ірына Варкулевіч.
Зараз у будынку здаюцца ў арэнду памяшканні. Уласнікі хацелі б убачыць там кавярню на першым паверсе і офісы. Не выключана, што ў падвале адкрыецца невялікі гарадскі музей.
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…