Пасля доўгага прастою будынак на Гараднічанскай, 23 зноў адкрыецца для гараджан. Яго плануюць выкарыстоўваць пад офісы і кафэ на першым паверсе. Каб захаваць аўтэнтычную частку будынка, уласніку давялося прайсці шэраг сур’ёзных працэдур і ўзгадненняў.
Дом № 23 па Гараднічанскай быў пабудаваны ў стылі эклектыкі ў 1890 годзе. Паводле некаторых дадзеных, ён складаецца з дзвюх злучаных пабудоў. У 1930-х гадах дом належаў сям'і Аўгусевіч, якая здавала там кватэры. У 1944 г. у будынку размяшчаўся хоспіс пры Фарным касцёле, у 50-я — дом інвалідаў, а пасля паліклініка Гродзенскага раёна.
Чытайце таксама: «За это никто не хотел браться». На Городничанской восстанавливают старинные балконы
Браты Скок купілі будынак у 2010 годзе, але прыступілі да рэканструкцыі толькі ў 2018 годзе. Уласнікі ставілі для сябе задачу цалкам захаваць пабудову і паказаць яе аўтэнтычнасць.
Зараз у будынку здаюцца ў арэнду памяшканні. Уласнікі хацелі б убачыць там кавярню на першым паверсе і офісы. Не выключана, што ў падвале адкрыецца невялікі гарадскі музей.