Навіны

Навучыся захоўваць гісторыю з Русланам Кулевічам — прыходзь на воркшоп

Гродзенскі журналіст і краязнаўца Руслан Кулевіч 12 сакавіка правядзе ў Цэнтры гарадскога жыцця (Кірава, 3) воркшоп па зборы ўспамінаў і працы са старымі фотаздымкамі. Ён раскажа, як за тры гады яму ўдалося выпусціць два зборнікі ўспамінаў, а таксама сабраць вялікую калекцыю старых гродзенскіх фатаграфій.

Прыходзьце, калі хочаце навучыцца збіраць і сістэматызоўваць успаміны і асабістыя гісторыі сваіх блізкіх, старажылаў ці цікавых людзей.


Цана білета: 6 рублёў

Купіць білет на bezkassira.by


Заняткі арганізаваны «Цэнтрам падрыхтоўкі медыяспецыялістаў Медыятрэнер» з Мінска. Воркшопам Руслана Кулевіча пачынаецца шэраг навучальных мерапрыемстваў у рэгіёнах Беларусі.

ШТО БУДЗЕ НА СУСТРЭЧЫ?

Руслан Кулевіч раскажа пра тое, як ствараліся яго кнігі - падзеліцца лайфхакамі збору ўспамінаў старажылаў, падыходамі да працы і спосабамі папулярызацыі і захавання вуснай гісторыі. Запрошаны госць сустрэчы — Павел Касцюк, ураджэнец Гродна і гродзенец у пятым пакаленні. Ён падзеліцца вопытам стварэння кнігі сям'і, якую перадаў яму дзядуля.

ХТО ТАКІ РУСЛАН КУЛЕВІЧ І ЧЫМ ЁН ЗАЙМАЕЦЦА?

Руслан Кулевіч — журналіст медыя Hrodna.life. Піша з 2013 года. Пачаў збіраць успаміны карэнных жыхароў Гродна з 2017 года. Аўтар кніг «Горад адзін, успаміны розныя» (2018) і «Гісторыі з гродзенскіх вуліц» (2020). Зараз працуе над трэцім зборнікам успамінаў, а таксама над праектам «Гродзенцы здалёк» (запісвае гісторыі нашчадкаў гродзенцаў, якія з’язджалі з Гродна ў ХХ стагоддзі). Працуе над стварэннем краязнаўчага клуба.


Чытай больш:

«Столькі людзей прыходзіла толькі на Вольскага». Пры поўным аншлагу прайшла прэзентацыя кнігі Руслана Кулевіча з успамінамі гродзенцаў

«Хто нас, пенсіянераў, ведаў? А ён зрабіў нас героямі». У Гродне прадставілі новую кнігу Руслана Кулевіча


КАГО МЫ ЧАКАЕМ?

На варкшопе мы чакаем гродзенцаў незалежна ад узросту — тых, хто цікавіцца гісторыяй горада і яго жыхароў. Прыходзьце, калі хочаце навучыцца збіраць і сістэматызаваць успаміны і асабістыя гісторыі сваіх блізкіх, старажылаў ці цікавых людзей.

СТВАРЭННЕ ЎЛАСНАГА ПРАЕКТА

Усе ўдзельнікі лекцыі Руслана Кулевіча змогуць далучыцца да праекта па зборы ўспамінаў жыхароў пасляваеннага Гродна.


Час: чацвер 12 сакавіка, 18:30—20:30

Месца: Цэнтр гарадскога жыцця, вул. Кірава, 3, Гродна


Пры куплі білета на воркшоп да 9 сакавіка (уключна) кошт складае — 6 рублёў.

Пры куплі білета з 10 сакавіка — кошт 10 рублёў.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Дадатковая інфармацыя: па ўсіх пытаннях адносна адукацыйных курсаў і лекцый звяртайцеся на адрас: medyjatrener@gmail.com

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025