Беларусь практычна гатовая да пастаўкі азербайджанскай нафты на Мазырскі НПЗ з тэрыторыі Украіны па нафтаправодзе «Адэса-Броды», паведаміў interfax.by першы намеснік гендырэктара — галоўны інжынер «Гомельтранснафта Дружба» Андрэй Вярыга.
«Нафтаправодная сістэма гатовая. Заканадаўчая і мытная база таксама ёсць у поўным аб’ёме. Пастаўкі пачнуцца ў сакавіку па прыбыцці танкераў, труба гатовая да працы», — сказаў Вярыга.
«У сакавіку пачнуцца пастаўкі нафты з тэрыторыі Украіны па нафтаправодзе „Адэса-Броды“. Пацвердзілі здзелку з азербайджанскай кампаніяй SOCAR на пастаўку двух танкераў нафты агульным аб’ёмам 160 тыс. тонаў», — распавёў прэс-сакратар канцэрна Аляксандр Цішчанка.
Кампанія SOCAR (Дзяржнафтакампанія Азербайджана, ГНКАР) пацвердзіла дамоўленасць па пастаўцы канцэрну «Белнафтахім» адной танкернай партыі азербайджанскай нафты аб’ёмам каля 80 тыс. тонаў. Наконт другой партыі вяліся перамовы. Танкер з азербайджанскай нафтай будзе адгружана з порта Супса.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 студзеня заявіў, што краіна будзе дамагацца таго, каб увазная з Расіі нафта складала 30−40% усіх патрэбаў, а 30% нафты Беларусь павінна імпартаваць праз краіны Балтыі і Украіну.
Нафтаправод «Адэса-Броды» пабудаваны ў 2001 годзе паміж горадам Адэса на Чорным моры і горадам Броды ў Львоўскай вобласці, дзе ажыццёўлена стыкоўка з нафтаправодам «Дружба». Нафтаправод прастойвае з 2014 года.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…