Сёння, 26 лютага, каля 10 гадзін раніцы на трасе «Полацк-Глыбокае — мяжа Літоўскай Рэспублікі» ў раёне вёскі Вялікая Страча сутыкнуліся два Citroen. Дзяўчына, кіроўца аднаго з аўто, загінула на месцы.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 24-гадовая жыхарка Віцебскай вобласці на Citroen Xsara Picasso не справілася з кіраваннем на скругленні дарогі, выехала на сустрэчную паласу і сутыкнулася з Citroen С5 пад кіраваннем 48-гадовага жыхара Астраўца.

Дзяўчына-кіроўца загінула на месцы здарэння. Як паведамілі ў МУС, кіроўца Citroen С5 не пацярпеў, пасажырка дастаўлена ў бальніцу.

У Астравецкім раёне ў ДТЗ загінула дзяўчына: два аўто сутыкнуліся "ў лоб"

У Астравецкім раёне ў ДТЗ загінула дзяўчына: два аўто сутыкнуліся "ў лоб"

У Астравецкім раёне ў ДТЗ загінула дзяўчына: два аўто сутыкнуліся "ў лоб"

На месца аварыі выехалі супрацоўнікі ДАІ, следча-аператыўная група і медработнікі.