25 лютага на гарадскім аўкцыёне выстаўляліся два ўчасткі па вуліцы Садакова агульнай плошчай 3,2 гектара. Яны размешчаны ў мікрараёне Альшанка недалёка ад прыватнай жылой забудовы Паўднёвы-4, піша grodnonews.by.

За ўчастак змагаліся пяць удзельнікаў. Цана вырасла з 149.891 да 980.900 рублёў. Пераможцам аўкцыёну стала прыватная фірма з Гродна. Яна выкупіла права арэнды зямельных участкаў тэрмінам на 50 гадоў.