Вакол свету за паўтара года мае намер аб’ехаць Аляксандр Аўдзевіч на сваім хэнд-байку — ровары, прызначаным для тых, хто не можа круціць педалі нагамі. Старт яго кругасветкі, якая атрымала назву World inclusive trip, намечаны на 25 сакавіка, паведамляе sb.by.

Вырашыцца на гэты грандыёзны праект Аляксандру дапамаглі досвед папярэдніх падарожжаў на хэнд-байку, на якім ён раней пераадолеў чатыры тысячы кіламетраў па Еўропе, жаданне даведацца, як жывуць людзі з інваліднасцю ў іншых краінах, і паказаць, што інваліднасць не азначае адсутнасць магчымасцяў:

— Калі я сеў у інвалідны вазок, не было нікога, хто змог бы быць прыкладам. Гэта быў жах, здавалася, што далей нічога не будзе. Таму ў дадзеным выпадку я хачу выступіць у якасці super hero, ролевай мадэлі, падштурхнуць іншых да актыўнага жыцця.

Першымі краінамі, якія наведае Аляксандр, стануць Украіна, Малдова, Турцыя, Балгарыя, Італія, Сербія. Маршрут, па прызнанні Аляксандра, вар’ятыўны і залежыць ад людзей, з якімі ён сустрэнецца ў дарозе, і праектаў, да якіх ён будзе далучаны. Далей у планах Марока, Дамініканы, Куба, Мексіка.

Сачыць за падарожжам можна будзе ў сацсетках — Аляксандр плануе весці рэпартажы «з колаў» і расказваць у сваіх акаўнтах пра жыццё людзей з інваліднасцю з розных краін, што будзе дапамагаць прасоўванні ідэй інклюзіі.


«Стало скучно». Впервые колясочник из Беларуси поедет в кругосветное путешествие