35-гадовы жыхар Ваўкавыскага раёна прыехаў у Брузгі з сябрам адрамантаваць аўтамабіль. Пакуль ішоў рамонт, мужчына выпіў і выйшаў на дарогу, паведамляе grodno.mvd.gov.by.

У тым месцы праходзіць рэканструкцыя праезнай часткі. Абочына абнесеная конусамі і часовымі знакамі. П’яны мужчына ўзяў загараджальны конус і кінуў у «Сітраен», які праязджаў міма. Так ён пашкодзіў лабавое шкло. Кіроўцы ад траўмаў выратавала невялікая хуткасць руху і тое, што прадмет трапіў яшчэ і ў стойку кузава.

Урон склаў 160 рублёў, яго дзеянням дадзена прававая ацэнка.

П'яны мужчына выйшаў на дарогу і кінуў знак у машыну