У Гродне з’явілася другая піцэрыя, якая працуе толькі з дастаўкай. У чым яе асаблівасць і чаму не ўсе гродзенцы змогуць яе купіць?
У пачатку лютага ў Гродне пачала працаваць анлайн-піцэрыя Roma Pizza. Ад большасці іншых піцэрый яна адрозніваецца тым, што піцу можна замовіць толькі з дастаўкай. Стацыянарнага кафэ няма. Пры афармленні перадзамовы прапануецца 7% зніжка.
Час працы і цэны
Прыём заказаў:
ПН-ЧЦ, 11:00 — 23:00
ПТ-СБ, 11:00 — 00:00
Цэны:
17 — 29.50 руб. за піцу
2−2.5 руб. за соўс
Усе піцы адного памеру — 15 цаляў.
Дастаўка бясплатная пры замове на суму ад 30 рублёў. Пры меншай замове за дастаўку трэба будзе даплаціць 2.5 рубля.
Асаблівасці
У Roma Pizza нестандартныя піцы — не круглыя, а прастакутныя.
Акрамя таго, купіць піцу ў новай анлайн-піцэрыі могуць не ўсе жыхары нашага горада.
Дастаўкі няма ў гэтыя раёны: Баранавічы, Грандзічы, Забалаць, Зарыца, Кашэўнікі-Пагараны.