Участак вуліцы Вялікай Траецкай закрыюць для руху з 9.00 2 сакавіка да 24.00 30 красавіка. Рамонт будзе на ўчастку ад вул. Кастрычніцкай да вул. Віленскай, піша grodnonews.by.
Зменяцца маршруты тралейбусаў № 2, № 3, № 6, № 7, № 9, № 11, № 15, № 18, № 19. Тралейбусы паедуць у аб’езд праз вул. Паповіча, пр-т Касманаўтаў, Фарты, Гарнавых.
Па-іншаму паедуць таксама маршруткі № 25тк і № 35тк.
У ДП «Аператар пасажырскіх перавозак» распавялі, што пакуль новы расклад з’явіцца на самых запатрабаваных прыпынках. Па магчымасці ён з’явяцца на ўсіх прыпынках горада.
З 10 лютага ўжо закрылі стаянку па вуліцы Дамініканскай, за крамай «Абухоўскі». Гэта звязана з заменай зносам камунікацый на Вялікай Траецкай. Таксама закрылі прыпынак вул. Сацыялістычная.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…