Уладзімір Зяленскі можа прыехаць у Гродна

Магчыма, Уладзімір Зяленскі прымяркуе афіцыйны візіт у Беларусь да Форуму рэгіёнаў, які пройдзе ў Гродне. Пра гэта ctv.by паведаміў Ігар Сокал, амбасадар Беларусі ва Украіне.

— Абмеркавалі ў цэлым супрацоўніцтва ў 2019 годзе з Украінай — і таваразварот, і праекты, якія рэалізоўваліся Украінай. Я думаю, што гэта паседжанне дало старт у цэлым па падрыхтоўцы форуму. Хацеў бы сказаць, што мы маем ужо папярэднюю згоду ўкраінскага боку па ўдзелу першай асобы, прэзідэнта Украіны Зяленскага, у форуме. Магчыма, да мерапрыемстваў форуму будзе прымеркаваны яго афіцыйны візіт, — кажа Ігар Сокал, амбасадар Беларусі ва Украіне.

20 лютага ў Саўміне па выніках спецыяльнага паседжання зацвердзілі праект плана падрыхтоўкі да трэцяга Форуму рэгіёнаў дзвюх краін. Ён адбудзецца ў Гродне ў пачатку кастрычніка. Канчатковую дату ўзгодняць з украінскім бокам.

Рэгіянальны экспарт ва Украіну у 2019 годзе вырас на чвэрць мільёнаў долараў. Па некаторых пазіцыях павелічэнне ў два разы. Сума кантрактаў першага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны ў Гомелі склаў 100 мільёнаў долараў, другога ў Жытоміры — 540 мільёнаў. Ёсць надзея на тое, што гродзенская бізнес-сустрэча зможа падтрымаць гэтую тэндэнцыю.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025