Магчыма, Уладзімір Зяленскі прымяркуе афіцыйны візіт у Беларусь да Форуму рэгіёнаў, які пройдзе ў Гродне. Пра гэта ctv.by паведаміў Ігар Сокал, амбасадар Беларусі ва Украіне.
— Абмеркавалі ў цэлым супрацоўніцтва ў 2019 годзе з Украінай — і таваразварот, і праекты, якія рэалізоўваліся Украінай. Я думаю, што гэта паседжанне дало старт у цэлым па падрыхтоўцы форуму. Хацеў бы сказаць, што мы маем ужо папярэднюю згоду ўкраінскага боку па ўдзелу першай асобы, прэзідэнта Украіны Зяленскага, у форуме. Магчыма, да мерапрыемстваў форуму будзе прымеркаваны яго афіцыйны візіт, — кажа Ігар Сокал, амбасадар Беларусі ва Украіне.
20 лютага ў Саўміне па выніках спецыяльнага паседжання зацвердзілі праект плана падрыхтоўкі да трэцяга Форуму рэгіёнаў дзвюх краін. Ён адбудзецца ў Гродне ў пачатку кастрычніка. Канчатковую дату ўзгодняць з украінскім бокам.
Рэгіянальны экспарт ва Украіну у 2019 годзе вырас на чвэрць мільёнаў долараў. Па некаторых пазіцыях павелічэнне ў два разы. Сума кантрактаў першага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны ў Гомелі склаў 100 мільёнаў долараў, другога ў Жытоміры — 540 мільёнаў. Ёсць надзея на тое, што гродзенская бізнес-сустрэча зможа падтрымаць гэтую тэндэнцыю.