На пачатку таргоў у Мінску долар ЗША вырас на 0,0052 да 2,21 беларускага рубля. Раней максімальнае значэнне амерыканскай валюты было 2,2069 (у лютым 2016 года, з улікам пазнейшай дэнамінацыі). Пасля долар нават падаў да 1,85 беларускага, піша nn.by.

1 студзеня 2020 года яго курс быў 2,1085.

Еўра сёння таксама даражэе. Еўрапейская валюта вырасла на 0,0052 да 2,3839.

Расійскі рубель апускаецца на 0,0113 да 3,4468 за 100 адзінак.

Задай пытанне, дашлі заўвагу або прапануй тэму