У заказніку «Азёры» турыстаў будуць вазіць па вузкакалейцы на веладрызінах

На тэрыторыі заказніка ёсць месцы, куды складана дабрацца нават на ровары. Дырэктар заказніка Дзмітрый Марозік вырашыў задзейнічаць для перамяшчэння турыстаў вузкакалейную чыгунку працягласцю каля 30 км, піша rgazeta.by.

Яна пабудаваная ў савецкія гады, каб злучыць торфабрыкетны завод у аграгарадку Верцялішкі са Святым балотам, дзе здабывалася і адкуль транспартавалася прыроднае паліва. Распрацоўкі торфу ў бліжэйшай перспектыве згортваюцца, таму частка вузкакалейкі апынецца незапатрабаванай. Яе і збіраюцца выкарыстаць.

Дзякуючы ёй можна будзе ўбачыць парабалічныя выдмы, векавыя дубы, балоты, помнік ахвярам Другой сусветнай вайны недалёка ад вёскі Стрыеўка. У планах — наведванне месцаў пражывання зубра еўрапейскага, экскурсія ў патайныя куткі некалькіх азёр, злучаных пратокамі.

Па вузкакалейцы турысты паедуць на веладрызінах або на іншым нетрадыцыйным транспарце. У планах стварыць інтэрактыўныя прыпынкі і размясціць эколага-асветніцкую інфармацыю.
Дырэктар лічыць, што гэта стане візітнай карткай заказніка.

Жывёльны свет заказніка прадстаўлены 33 відамі млекакормячых, 140 птушак, 6 паўзуноў і 7 земнаводных. 21 від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Таксама тут расце 781 від сасудзістых раслін, у тым ліку 16, занесеных у Чырвоную кнігу.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025