Напрыканцы лютага у гродзенскага музыкі Алеся Дзянісава прарвала «Творчэскій нарыў». Паліліся з нарыва песні і дыялогі з сучаснага жыцця «рыбят», «мужыкоў», «цёцяў Зінаў» ды «дзядзяў Коляў». У выніку атрымаўся музычна-размоўны серыял аднаго двара. Галоўныя героі і расказчыкі, Быхдер і Міксалыч, таксама не «з Луны звалілісь». Яны жувуць побач са сваімі «радзіёзрыцелямі і целеслушацелямі» і гатовы шчыра расказваць пра сваё жыццё. Творчае крэда дуэта — «Толька трасянка!!! Толька шансон!!!».
Разам з Алесем Дзянісавым і Дзмітрыем «Вундерам» над «Нарывам» працавалі таксама Наста і Макс Назарукі. Музыкі не хаваюць, што галоўнымі натхняльнікамі іх творчасці сталі калдыры «Саша і Сірожа»: «Эта нашы атцы, мы на ніх раўняемся».
Ідэя ўласнага праекта, таксама як і творчыя псеўданімы Быхдер і Міксалыч, паўсталі ў 2013 годзе, падчас велапаходу да возера Попкі на Міёршчыне. Ішоў дождж, рабіць не было чаго, у выніку — пачалі выдумляць і спяваць абы-што. З таго часу песень і размоваў «за жысьць» ды «гісторый, што прыключалісь окала нас», набралася на цэлы альбом. Нешта адпавядае рэчаіснасці, іншае — прыдумалі, прызнаюцца аўтары. Агулам у альбом увайшлі 10 «разгавораў» і 9 музычных стужак.
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…
На Савецкай вуліцы каля 80% падвалаў задзейнічаны пад бізнес, прыводзіць статыстыку газета “Гродзенская праўда”. Пры…
Уладальнікі гродзенскіх кавярань «Крепкий белый» і «Крепкий черный» запускаюць школу барыста. Летась арганізатары ўжо праводзілі…
Гродзенец Ігар Апякун канструюе мэблю для круізных лайнераў - стварае прататыпы праз спецыяльную праграму. Ігар…
Кніга «Удивительный Гродно» Яўгена Аснарэўскага выйшла ў мінскім выдавецтве «Рыфтур». Даведнік разлічаны і на турыстаў,…
Як мінімум дзве гродзенскія кавярні, My Lover Berry і «Крепкий белый», вырашылі апрабаваць новы фармат…