Гродзенскі бегавы клуб «Run4Fun» і гандлёвы цэнтр «OldCity» запрашаюць 23 лютага на прабежку вакол горада. Усе ўдзельнікі атрымаюць памятныя медалі.

«OldCity Run» праходзіць у рамках Дня Абаронцы Айчыны. Забег пройдзе ў трэці раз. Дыстанцыі: 5 км, 10 км і 23 км. Усе ўдзельнікі атрымаюць медалі, а найлепшыя будуць узнагароджаны прызамі ад арганізатараў.

Усе ўдзельнікі павінны прайсці бясплатную рэгістрацыю. На 11:00 19 лютага было зарэгістравана 72 удзельнікі.