Найстарэйшы ў Беларусі чыгуначны мост, які знаходзіцца ў Гродне, за сваю гісторыю разбуралі тры разы — у пачатку Першай сусветнай вайны і два разы падчас Другой. У інтэрнэце ёсць унікальнае відэа, як яго аднаўляюць немцы ў 1942 годзе.
Гэта відэа нам даслаў Томэк Вішнеўскі, прадстаўнік сайта jewishbialystok.pl. Ён яго знайшоў у адным з нямецкіх архіваў і некалькі гадоў таму выклаў у інтэрнэт.
Чыгуначны мост у Гродна быў пабудаваны ў 1866 годзе для лініі Санкт-Пецярбург — Варшава. Ён перакінуты праз раку Нёман у раёне Падольнай вуліцы на правым беразе і Збажовай вуліцы на левым.
Першы раз мост узарвалі пры адступленні рускія салдаты ў 1915 годзе. Немцы часова аднавілі мост у 1918 годзе з дапамогай драўляных апор. Толькі ў 1926 годзе палякі аднавілі мост канчаткова, пры гэтым узмацніўшы апоры.
Другі раз мост пацярпеў у 1941 годзе, яго падарвалі ўжо савецкія салдаты пры адступленні. У тым жа годзе немцы сталі адбудоўваць мост і ў 1942 годзе па ім зноў пайшлі цягнікі, у асноўным вайсковыя.
У 1944 годзе пры адступленні немцы ўзарвалі мост. Канчаткова збудаванне праз Нёман аднаўлялі пасля вайны. Сёння гэта адзіны чыгуначны мост Гродна. Штодня па ім ездзяць грузавыя і пасажырскія цягнікі.
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…