У Астравецкім раёне ў забалочанай мясцовасці зніклі двое мужчын, паведамілі БЕЛТА ў МНС.

“Ратавальнікі 17 лютага ў 11.24 атрымалі паведамленне аб двух мужчынах, якія тонуць у забалочанай мясцовасці каля вёскі Пашкуны. Праводзіліся работы па пошуку. Мужчыны не выяўлены”, – праінфармавалі ў МНС.

Асобы мужчын выўляюцца. Пошукі працягнуцца сёння работнікамі АСВОД.