Урачыстае адкрыццё першай часткі TRINITI адбудзецца ўжо 29 лютага. У праграме — дзясяткі прызоў і сотні падарункаў, розыгрыш трох авіятураў на мора для ўсёй сям'і, сюрпрызы і забаўляльныя праграмы ад крам.

29 лютага паркінг другога паверха ператворыцца ў сапраўдную канцэртную пляцоўку. Наведвальнікаў чакае шоў барабаншчыкаў ад калектыву STRESS, кавер-бэнд DeCuba і хэдлайнер вечара — легендарная расійская група «Банд`Эрос». Побач з аб’ектам знаходзіцца бальніца. Адміністрацыя абяцае, што гук будзе наладжаны ў бок горада і не патрывожыць ні персанал, ні пацыентаў.

Старт свята ў 12.00, канцэрт пачнецца ў 18.00. Канцэртная частка будзе на вуліцы, праграмы ад крам і розыгрышы — усярэдзіне ГЗК. Завершыцца субота святочным феерверкам.

www.instagram.com/p/B8owTDMH0lw/?utm_source=ig_embed⠀