Youtube-канал «Усы Лукашенко» зрабіў пранк: павесілі ў ліфце мінскай шматпавярхоўкі партрэт Лукашэнкі. Рэакцыю людзей знялі на схаваную камеру.

Хтосьці смяяўся, нехта крычаў «Госпадзі!» і «Кашмар нейкі». Некаторыя спрабавалі дакрануцца да Лукашэнкі і здымалі на тэлефон. Камера зафіксавала і «падзенне рэжыму».

Такія ж пранкі са сваімі прэзідэнтамі зрабілі ў Расіі і ва Украіне.