Да Дня роднай мовы завод «Луч» выпусціў гадзіннікі з вершам «Зорка Венера»

Да Міжнароднага дня матчынай мовы Менскі гадзіньнікавы завод «Луч» выпусьціў лімітаваную калекцыю гадзіньнікаў «Мова». На кампазыцыю іх натхніў верш Максіма Багдановіча «Раманс» («Зорка Вэнэра»), піша Свабода.

Дзьве ўнісэкс-мадэлі — з чорным і сінім цыфэрблятам — выпушчаныя па 200 асобнікаў. Абедзьве з кварцавым мэханізмам, латунным корпусам і чорным скураным раменьчыкам, дыямэтар — 40,4 мм. Кожную прадаюць па 225 рублёў.

Зь пярэдняга боку на гадзіньніках толькі зорнае неба і лягатып заводу, але на зваротным боку выбітыя першыя радкі верша «Зорка Вэнэра».

«Сапраўдны шэдэўр лірыкі каханьня, верш пранізаны асаблівай цеплынёй, задушэўнасьцю, моцным пачуцьцем», — пішуць на сайце заводу пра твор Багдановіча.

Летась «Луч» выпускаў да Дня матчынай мовы калекцыю аднастрэлкавых гадзіньнікаў зь літарамі ДЖ і ДЗ.

«Раманс»

Зорка Вэнэра ўзышла над зямлёю,
Сьветлыя згадкі з сабой прывяла…
Помніш, калі я спаткаўся з табою,
Зорка Вэнэра ўзышла.
З гэтай пары я пачаў углядацца
Ў неба начное і зорку шукаў.
Ціхім каханьнем к табе разгарацца
З гэтай пары я пачаў.
Але расстацца нам час наступае;
Пэўна, ужо доля такая ў нас.
Моцна кахаў я цябе, дарагая,
Але расстацца нам час.
Буду ў далёкім краю я нудзіцца,
У сэрцы любоў затаіўшы сваю;
Кожную ночку на зорку дзівіцца
Буду ў далёкім краю.
Глянь іншы раз на яе, — у расстаньні
Там зь ёй зьліём мы пагляды свае…
Каб хоць на міг уваскрэсла каханьне,
Глянь іншы раз на яе…

Максім Багдановіч, 1912

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025