Гэта першы падобны вопыт у краіне, прыёмы распісаны на месяц наперад. У Гродне кожнае чацвёртае дзіця мае лішнюю вагу, а кожнае восьмае пакутуе ад атлусцення, паведамляе ont.by.

У большасці выпадкаў лішнія кілаграмы — гэта памылкі ў харчаванні і ладзе жыцця. Таму мяняць звычкі доктар вучыць ўсю сям’ю.

Калі эксперымент зарэкамендуе сябе, гродзенскія ўрачы звернуцца ў Міністэрства аховы здароўя, каб стаўка дыетолага з’явілася ў кожнай дзіцячай паліклініцы.