Гродзенскія футбольныя фанаты 16 лютага прыбралі бераг Нёмана і запусцілі чэлендж, у якім запрашаюць іншыя фанацкія рухі Беларусі далучыцца да экалагічнай акцыі.

Цікава, што эстафету гродзенцы передалі сваім сябрам у Беластоку і канкурэнтам з Брэста.

«Запускаем #ultraschallenge сярод фанатаў Беларусі! Разам зробім нашыя гарады чыстымі і прыгожымі! Эстафету перадаем нашым сябрам @ujb2002 (фанаты «Ягелоніі») і самым лепшым сябрам @ultrasgroup (фанаты «Дынама Брэст»), — такі подпіс з’явіўся пад фотаздымкамі ў сацыяльных сетках ад «Grodno Ultras».

Рэпарцёр, фатограф, краязнаўца. Самы хуткі журналіст Гродна на ровары. Руслана і яго ровар ведаюць многія гараджане: ад чыноўнікаў да бамжоў. Падчас службы ў войску быў разведчыкам, а цяпер даказвае, што выведнік былым не бывае. Працуе ў Hrodna.life з 2013 года, калі сайт яшчэ працаваў пад брэндам «Твой стыль». У канцы 2018 выдаў кнігу «Горад адзін, успаміны розныя», дзе сабраў успаміны гродзенцаў пра 1930−40-я гады.