13 лютага кампанія «ЗОВ-Маркет» зарэгістравалася ў якасці рэзідэнта СЭЗ «Гроднаінвест» з інвестыцыйным праектам стварэння вытворчасці па перапрацоўцы драўніны.

У рамках праекта новы рэзідэнт СЭЗ набудзе недабудаваны аб’ект у Аульсе (інвестыцыйны ўчастак №4) і створыць на яго базе прадпрыемства па вытворчасці сухой образной дошкі, бруса, мэблевых нарыхтовак.

Чытайце таксама: Не менш за 10 пастаўшчыкоў: як гродзенскія фірмы будуць супрацоўнічаць з IKEA

Больш за 70% прадукцыі будзе экспартавацца ў краіны Еўрапейскага саюза, паведамляе grodnoinvest.by. «ЗОВ-Маркет» інтэгруюць у вытворчую структуру групы кампаній «ЗОВ». Агульныя інвестыцыйныя затраты па праекту складуць за 2,8 млн еўра. У перыяд рэалізацыі праекта будзе створана 41 новае працоўнае месца.

Чытайце таксама: Глядзіце, што гродзенскія кампаніі могуць прадаваць IKEA

Летась рэзідэнтамі СЭЗ «Гроднаінвест» сталі 4 кампаніі з агульным аб’ёмам заяўленых інвестыцый больш за 190 млн долараў ЗША. Экспарт прадпрыемстваў-рэзідэнтаў дасягнуў адзнакі ў 944 млн долараў, а доля СЭЗ «Гроднаінвест» у агульным аб’ёме экспарту прамысловых тавараў Гродзенскай вобласці вырасла да 42%. Ключавымі экспарцёрамі СЭЗ «Гроднаінвест» сталі прадпрыемствы-рэзідэнты ТАА «Белагротерминал», СТАА “Контэ Спа”, ЗТАА «Кронаспан», ААТ «Лакафарба», ТАА «Белагроферт», ААТ «Радыёхваля», СТАА “ЗОВ-ЛенЕЎРАМЭБЛЯ», ААТ « Белкард », ГП “Конус”, ААТ «НЗГА». На топ-10 экспарцёраў прыйшлося 80% ад агульнага аб’ёму экспарту СЭЗ «Гроднаінвест».

Задай пытанне, дашлі заўвагу або прапануй тэму