Кітайскія ўлады забаранілі хворым з тэмпературай або кашлем падарожнічаць па краіне на аўтобусах, цягніках і самалётах. Яны абвясцілі, што ўводзіцца крымінальны пераслед за распаўсюджванне захворвання, піша DW.
У Кітаі могуць пакараць смерцю за наўмыснае ўтойванне сімптомаў новага каранавіруса COVID-19 або скажэнне інфармацыі аб стане хворага, гаворыцца ў апублікаванай у суботу, 15 лютага, заяве кітайскага суда. Утойванне гісторыі сваіх падарожжаў таксама можа лічыцца крымінальным злачынствам. Чалавек, які стаў крыніцай інфекцыі і прывёў да распаўсюджвання віруса, будзе абвінавачаны ў стварэнні пагрозы грамадскай бяспекі. Яго могуць прысудзіць да 10-гадовага альбо пажыццёвага турэмнага зняволення ці да смяротнага пакарання.
Нацыянальная камісія па ахове здароўя Кітая 15 лютага забараніла жыхарам з кашлем, тэмпературай і іншымі сімптомамі віруснага захворвання перасоўвацца па краіне ў аўтобусах, цягніках і самалётах. Акрамя таго, усе грамадзяне, якія вяртаюцца дадому пасля святаў з зоны ачага эпідэміі, павінны заставацца дома альбо пад наглядам лекараў 14 дзён, а тыя, хто адмовяцца ад каранціну, будуць пакараныя.