Беларускі адказ AliExpress: Onliner запусціў новую сістэму аплаты Onliner Pay

13 лютага, напярэдадні святкавання 19-годдзя, Каталог Onliner сумесна з МТБанкам прэзентавалі новую сістэму online-плацяжоў - Onliner Pay. З запускам сістэмы Onliner пераўтварыўся ў паўнавартасны маркетплэйс, які працуе па мадэлі AliExpress.

Onliner Pay стварае камфортныя ўмовы для пакупнікоў і прадаўцоў: першыя могуць быць упэўненыя ў хуткім і беспраблемным вяртанні грошай без лішняй бюракратыі, другія — у тым, што колькасць завершаных здзелак з увядзеннем перадаплаты ўзрасце.

Якую праблему гэта вырашае?

У Беларусі высокая доля плацяжоў па банкаўскіх картах — 53,9%. Але анлайн плацяжоў з іх — усяго 2,5%. У большасці выпадкаў кліент плаціць за заказ кур’еру падчас дастаўкі. Выкупаемасць тавараў у такім выпадку — каля 88%. У выпадку перадаплаты онлайн выкупаемасць складае 99%. Гэта значыць, прадавец не губляе грошы на замовах, якія даставілі, але не прынялі і не аплацілі.

Выканаўчы дырэктар Onliner Ілля Жукавец тлумачыць нізкі працэнт аплат анлайн тым, што «ёсць пэўны недавер паміж прадаўцамі і пакупнікамі». Сістэма Onliner Pay павінна гэта недавер пераадолець.

У чым сутнасць новаўвядзення?

Onliner Pay працуе па прынцыпе бяспечнай здзелкі: прадавец не атрымае аплату, пакуль пакупнік не атрымае і не ўхваліць свой заказ. Тавар даставяць толькі ў выпадку паспяховага блакавання грошай на карце пакупніка. Гэта значыць, ужо не трэба будзе рыхтаваць патрэбную суму да прыезду кур’ера, пералічваць наяўныя, хадзіць у банкамат або шукаць дробязь, калі ў курьера не працуе тэрмінал або няма рэшты. Курьер толькі адскануе ваш QR-код, а вы, атрымаўшы тавар, пацвердзіце куплю. Толькі тады з вашай карты спішуць заблакаваную раней суму.

У чым карысць для пакупнікоў?

Onliner Pay эканоміць час: аплата становіцца зручней і хутчэй аплаты наяўнымі або картай кур’еру. Можна заплаціць з-за мяжы з дастаўкай тавару па Беларусі: трэба толькі пераслаць QR-код атрымальніку.

Тавар не спадабаўся — ці вернуць грошы?

Адмовіцца ад куплі можна на любым этапе. Нават калі кур’ер прывязе тавар і адскануе ваш QR-код, у вас ёсць выбар: аплаціць або адмовіцца. Калі тавар не задаволіў ці вы перадумалі - адмаўляйцеся, а грошы на рахунку разблакуюцца адразу ж. За прыезд кур’ера плаціць не прыйдзецца. Пакуль тавар не будзе прыняты і ўхвалены, ні адзін рубель не будзе спісаны на карысць прадаўца.

Што з тэхнічнага боку?

За механіку бяспечнай аплаты адказвае «МТБанк», тэхнічным партнёрам з’яўляецца плацежны сэрвіс bePaid, які абараняе нумары карт ад крадзяжу. Для дадатковай бяспекі можна падключыць двухэтапную праверку ўваходу.

Перавагі для прадаўцоў

МТБанк прапануе бізнесу вельмі нізкую стаўку інтэрнэт-эквайрынгу — усяго 1,8% для беларускіх карт і 2,2% для карт замежных банкаў.

На думку Іллі Жукаўца, менавіта дарагі інтэрнэт-эквайрынг не дазваляе малому бізнесу падключаць яго, а гэта ў выніку не дазваляе расці колькасці анлайн-аплат. Мікіта Козыраў, дырэктар па рознічнаму бізнесу «МТБанка», кажа, што прапанаваныя імі стаўкі інтэрнэт-эквайрынгу не проста нізкія, а рэвалюцыйна нізкія.

У Onliner кажуць, што выкарыстанне сістэмы можа павысіць колькасць заказаў: пакупнікі будуць выбіраць крамы, якія падтрымліваюць зручную аплату ў адзін клік.

Грошы за дастаўленыя тавары пералічваюцца на рахунак ужо на наступны працоўны дзень.

Чаго чакаць на рынку інтэрнэт-гандлю са з’яўленнем Onliner Pay?

Укараненне Onliner Pay, перш за ўсё, прадугледжвае павелічэнне тэмпаў інтэрнэт-гандлю ў рэгіёнах, уцягванне прадстаўнікоў сярэдняга і малога бізнесу. Чакаецца, што на рынак прыйдуць «экспертныя крамы», у тым ліку рэгіянальнага значэння.

«Улічваючы мінімізацыю выдаткаў для бізнесу і высокую канкурэнцыю ў каталогу, мы чакаем,
што цэны будуць зніжацца. Для прадаўцоў мы стварылі такія магчымасці», — кажа Ілля Жукавец.

Крамы стаяць у чарзе на падключэнне

Сёння ў Каталогу Onliner больш за 1500 інтэрнэт-крам і больш за 1 млн тавараў. З іх 30 крам і 260 000 тавараў ужо з падтрымлівае Onliner Pay. «У першы месяц мы хацелі падключыць да сэрвісу Onliner Pay 50 магазінаў-партнёраў, але ўжо цяпер у чарзе на падключэнне у нас больш за 150 заявак», — кажа Ілля Жукавец.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Улады зробяць «раскладанку» са славутасцямі Гродна. Што туды патрапіла?

Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…

22 снежня 2024

У Гродне прайшоў парад Дзядоў Марозаў і Снягурак

Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…

21 снежня 2024

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру «калекцыянера» з электракамінам

Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…

21 снежня 2024

І нават ICQ. Ва ўстанове Гродна будуць сачыць за перапіскамі супрацоўнікаў

Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…

21 снежня 2024

Ля сажалкі на Рэпіна з’явіцца дзіцячая інклюзіўная пляцоўка — ужо запланавалі будаўніцтва

У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…

21 снежня 2024

У Гродне з’явіцца музей Льва Бакста? Такую прапанову агучылі ў сінагозе

У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…

20 снежня 2024