У Беларусі збіраюцца змяніць дзяржаўны герб. Увесну дэпутаты разгледзяць адпаведны законапраект, паведамляе kp.by.Праўда, гэта будзе не цалкам новы герб, а перайначаны цяперашні. Новы варыянт стане больш аб’ёмным, а надпіс «Рэспубліка Беларусь» на стужцы будзе выразней. Трохі зменіцца форма кветак канюшыны і лёну і каласоў, стужкі сцяга стануць цямнейшымі, а контур краіны зменіцца з зялёнага на залаты.
Найбольшыя змены закрануць мацерыкі на глобусе ў ніжняй частцы герба. На новым варыянце будзе выразна бачная карта Еўропы, а на старым жа была тая частка Еўразіі, дзе знаходзіцца Расія. Чырвоная зорка ў верхняй частцы, што засталася з часу БССР, захаваецца і нават стане больш.
Чытаць таксама: Глядзіце, якія межы ў Беларусі ў гродзенскім судзе
Апошні раз дзяржаўную сімволіку карэктавалі ў 2012 годзе — змянілі колькасць пялёсткаў на кветках лёну, шрыфт і адценні.