Міністр інфраструктуры Польшчы зацвердзіў праект новай трасы, якая злучае Беласток і Гродна. Яна пройдзе па старой існуючай дарозе.
Завяршыўшы будаўніцтва аўтастрады Беласток — Варшава, палякі пераходзяць да наступнага этапу, найбольш чаканага для шмат каго з гродзенцаў: рамонт дарогі Беласток — Саколка — мяжа Беларусі (Кузніца), піша euroby.info.
Мадэрнізацыю дарог у Польшчы пачалі некалькі гадоў таму, і яна прадугледжвала, што абноўленая дарога Беласток — Саколка ў мэтах захавання ляснога экаланшафта павінна пайсці ў аб’езд Пушчы, што прывяло б да павелічэння трасы на 30 км.
Міністр інфраструктуры Польшчы пад націскам грамадскіх арганізацый падпісаў рашэнне аб тым, што названая траса S19 павінна пралягаць па старой дарозе.
Фактычна гэта азначае зялёнае святло для пошуку падрадчыкаў на будаўніцтва хуткаснай двухпалоснай экспрэс-трасы. У гэтым годзе будзе абраная фірма, якая зоймецца абнаўленнем 62,5 км дарогі.
Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная…
На Фолюшы з'явілася новая прапанова — трохпакаёвая кватэра ў жоўтых танах з таемным пакоем. Жыллё…
З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…
Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам.…
З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…
У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…