Міні-рынак не зачыніцца, паведамілі ва ўпраўленні архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама grodnonews.by. Генпланам да 2030 года гэтая тэрыторыя зарэзерваваная пад грамадскую забудову.
Плошчы выстаўляюцца на аўкцыённыя таргі. У выпадку будаўніцтва на гэтым месцы якога-небудзь аб’екта інвестар абавязаны стварыць нармальныя ўмовы для працягу працы кожнага індывідуальнага прадпрымальніка.