У Грандзіцкім лесе ёсць пункт пракату квадрацыклаў і матацыклаў. На думку прыродааховы, людзі, якія катаюцца там, шкодзяць прыродзе. Пра гэта паведаміў Гродзенскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў адказе на зварот ГА “Экаманіторынг”.
У адказе гаворыцца, што ў канцы студзеня камітэт абследаваў гэтыя тэрыторыі. У выніку парушэнні пацвердзіліся. Зараз выяўляюць асоб, вінаватых у парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства. Калі іх не выявяць, прыбіраць парушэнні будзе землекарыстальнік, то бок ДЛГУ “Гродзенскі лясгас”.

Чытайце таксама:
Канфлікт у Грандзіцкім лесе: гродзенец збірае подпісы за забарону матацыклаў і квадрацыклаў
Ахова прыроды не супраць пакатушак у Грандзіцкім лесе. А гродзенец хоча іх забараніць


