Увечары 7 лютага ў Гродзенскім раёне затрымалі двух замежнікаў 50-ці і 51-га гадоў. Яны спрабавалі вывезці больш за 6 кг афганскага гераіну за мяжу. Беларусь выкарыстоўвалася як транзітная тэрыторыя. Мужчыны ехалі на дзвюх машынах, у кузаве адной з іх і выявілі скруткі з парашком белага колеру.
Заключэнне экспертаў пацвердзіла, што гэта — гераін, асаблiва небяспечны наркотык. Адзін з затрыманых, як паведамілі ў МУС, — суддзя міжнароднага класа па боксе, прыхільнік здаровага ладу жыцця.
Поспех аперацыі стаў вынікам доўгай працы МУС, мытнага і пагранкамітэта, а таксама Гродзенскага УУС.
Дзеянням затрыманых следчыя далі прававую ацэнку, распачалі крымінальную справу.