80 гадоў таму пачалася масавая дэпартацыя жыхароў Заходняй Беларусі

10 лютага 1940 года адбылася першая хваля масавых дэпартацый з Заходняй Беларусі, здзейсненых савецкімі ўладамі пасля далучэння гэтага рэгіёна да СССР. Усяго да чэрвеня 1941 года ў выніку чатырох хваляў дэпартацыі былі вывезеныя 340 тысяч чалавек, разам з дэпартаванымі з Заходняй Украіны.

Рэпрэсіям падлягалі людзі перадусім паводле свайго сацыяльнага стану: заможныя сяляне і прадпрымальнікі, інтэлігенцыя, духавенства, супрацоўнікі польскіх органаў улады, польскія асаднікі і іншыя, піша афіцыйны сайт Рады БНР.

Маёмасць дэпартаваных канфіскоўвалася. Людзям даваліся лічаныя гадзіны на зборы і дазвалялася браць з сабою толькі мінімум асабістых рэчаў. Перавозка сасланых адбывалася пад канвоем у вагонах для быдла, сотні людзей загінулі ў час перавозкі ў бесчалавечых умовах.

Дэпартацыі з Заходняй Беларусі адбываліся ў чатыры этапы:

Першая дэпартацыя — 10 лютага 1940 г., калі 33.749 польскіх асаднікаў і 17.561 службоўцаў лясной варты былі вывезеныя ў Сібір і Казахстан.

Другая дэпартацыя — 13 красавіка 1940 г., калі былі вывезеныя 26.777 чалавек, галоўным чынам — паліцыянты, ураднікі, настаўнікі, святары, удзельнікі антысавецкага руху і сябры некамуністычных партый.

Трэцяя дэпартацыя — 29 чэрвеня 1940 г., распаўсюджвалася на ўцекачоў з цэнтральных ваяводстваў Польшчы (22.879 чалавек). Пераважную большасць сярод іх складалі этнічныя яўрэі, якія беглі ў Заходнюю Беларусь ад нацысцкіх войскаў, якія згодна з савецка-нямецкай дамовай занялі тэрыторую Польшчы да Бугу.

Чацвёртая дэпартацыя — чэрвень 1941 г., за лічаныя дні да пачатку савецка-нямецкай вайны. У гэтую хвалю з Беларусі было вывезена 22.353 чалавекі. Дакладныя колькасці вывезеных буддзе вядомая толькі пасля адкрыцця архіваў КДБ.

Такім чынам, агулам за 1940−1941 гады толькі з заходняй часткі Беларусі ў аддаленыя, часта мала прыдатныя для жыцця, раёны СССР, было дэпартавана не менш за 120 тысяч чалавек. Прыкладна столькі ж складае агульная колькасьць дэпартаваных, расстраляных і прызваных у войска па ўсіх краінах Балтыі за той жа самы час.

Помнік ахвярам палітрэпрэсій так і не з’явіўся ў Гродне

У канцы 1990 года Гродзенскі гарвыканкам прыняў рашэнне аб усталяванні ў горадзе помніка ахвярам палітычных рэпрэсій. Паўторнае рашэнне аб усталяванні такога помніка было прынята праз два гады.

«Але яго не ўдалося выканаць, як і прынятыя рашэнні гарвыканкама аб усталяванні ў Гродне помнікаў Каліноўскаму і Багдановічу. Спачатку аказваў моцны супраціў аблвыканкам, а потым палітыка дзяржавы змянілася», — распавёў тагачасны намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Аляксандр Мілінкевіч.

У Гродзенскім архіве знайшліся дакументы датычныя ўсталявання помніка:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025